Віншуем Усіх з Днём беларускага пісьменства!
Дзень беларускага пісьменства - нацыянальнае свята. Адзначаецца з 1994 года і праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня з мэтай прапаганды лепшых традыцый нацыянальнай культуры. Гэта добрая магчымасць нагадаць аб адзінстве беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай нашага народа, адлюстраваць гістарычны шлях пісьменства і друку ў Беларусі.
Праходзіць свята ў гарадах, якія
з'яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і
кнігадрукавання. У гэтым годзе дзень беларускага пісьменства святкуецца ў Рагачове. Не застаемся ў баку і мы. Юныя чытачы
і госці нашай бібліятэкі змогуць пазнаёміцца з выставай кніг, прысвечанай гісторыі станаўлення і развіцця беларускага пісьменства як унікальнай з'явы сусветнай культуры. Асобным раздзелам прадстаўлены славутыя дзеячы беларускага кнігадрукавання, якія сталі яго заснавальнікамі і першымі заняліся распаўсюджваннем навучальных кніг, азбук; а таксама творы тых пісьменнікаў, якія сваім майстэрством ўзбагацілі нашу родную мову.
Комментариев нет:
Отправить комментарий