Штогод
ва ўсім свеце 3 сакавіка адзначаецца дзень пісьменніка. У гэты дзень хочацца
падзякаваць у думках ці асабіста тым людзям, якія ствараюць для нас
літаратурныя цуды, тым людзям, якія здольныя рабіць са слоў і вобразаў
унікальны свет. Свята
было заснавана ў 1986 годзе ПЭН-клубам – міжнародным аб’яднаннем прафесійных літаратараў (назва ўтворана з
першых літар англійскіх слоў "poet", "essayist" і
"novelist"). Між іншым, у Беларусі таксама ёсць свой ПЭН-цэнтр, а
вось прафесіі пісьменніка як такога не існуе. Але мы ўсё адно любім мастакоў
слова – сваіх і чужых, жывых і мёртвых, прызнаных і
малавядомых. Напэўна, у кожнага з нас ёсць тыя аўтары, якімі мы шчыра
захапляемся, якія аднойчы апынуліся ў нашых сэрцах і ўжо нікуды ад нас не
падзенуцца. Дзякуй ім!
Комментариев нет:
Отправить комментарий