Школа православной культуры "Благовест"

14 апреля 2018 г.

Шлях ў бясконцасць

Магічна і хочацца вяртацца
Вобраз Маленькага Прынца глыбока аўтабіяграфічны. Ён народжаны з тугі па маленькім Тоніо – нашчадку збяднелага дваранскага роду, якога ў сям'і называлі за яго бялявыя валасы «Каралём-Сонца», а ў каледжы празвалі Лунацікам за звычку падоўгу глядзець на зорнае неба. Яшчэ ў 1940 годзе, у перапынках мiж баямі з нацыстамі, Экзюперы часта маляваў на лістку хлопчыка  калі крылатага, калі вярхом на воблаку. Паступова крылы зменіць доўгі шалік (які, дарэчы, насіў і сам аўтар), а воблака стане астэроідам Б-612. 


Паразмаўляем пра ілюстрацыі  да “Маленькага прынца”, якія не менш знакамітыя, чым сама кніга.
Намаляваў ілюстрацыі сам Антуан дэ Сент-Экзюперы, які акрамя пісьменніцкага таленту меў і талент мастака.Па ўспамінах блізкіх, ён маляваў увесь час. Маляваў з самага дзяцінства. Маляваў пяром і чарніламі, алоўкам “Контэ”, пастэллю, каляровымі алоўкамі, акварэллю. Маляваў на асобных лістах, на адваротным баку бланкаў, рахункаў, у школьных сшытках і штодзенніках, на палях навуковых кніг, на сталешніцах. Паўсюль, дзе магчыма. І вядома ж, на палях сваіх рукапісаў. Большасць яго лістоў, нататнікаў, рукапісаў утрымліваюць акрамя тэкста малюнкі.
На старонках “Маленькага прынца” наумысна чаргуецца тэкст і малюнкі – адно без другога не існуе. Ілюстрацыі з’яўляюцца арганічнай часткай твора: сам аўтар і героі казкі ўвесь час спасылаюцца на малюнкі і нават спрачаюцца пра іх.
Унікальнасць ілюстрацый да “Маленькага прынцу”  ў тым, што яны руйнуюць моўныя бар’еры, становяцца той універсальнай мовай, якая зразумелая кожнаму – дзецям і дарослым.

Не здарма ж ў прысвячэнні да кнігі  аўтар нагадвае, што “Усе дарослыя былі спачатку дзецьмі. Праўда, мала хто з іх памятае пра гэта”.


Гэта цікава
· Найбольш чытаемай кнігай,  напісанай на французскай мове, з'яўляўляецца менавiта “Маленькi прынц”.
· Ён прызнаны лепшай кнігай 20 стагоддзя ў Францыі.
· Пераклады «Маленькага прынцу» iснуюць на 300 мовах і дыялектах, а таксама  шрыфтам Брайля.
· Было прададзена больш за 140 мільёнаў копій кнігі па ўсім свеце, яна стала адной з самых прадаваных калі-небудзь апублікаваных кніг!
· “Маленькі прынц” – найбольш вядомы твор Антуана дэ Сэнт-Экзюперы.
· Аўтар напісаў аповесць, жывучы ў ЗША, куды пераехаў пасля таго, як нацысцкая Германія акупавала Францыю, і таму самая першая публікацыя кнігі была зроблена ў 1943 годзе ў Нью-Ёрку на англійскай мове.
· На французскай мове арыгіналу аповесць была ўпершыню выдадзеная таксама ў ЗША, адразу пасля публікацыі на англійскай мове.
· А на радзіме аўтара, у Францыі, аповесць была выпушчаная толькі пасля вайны, у 1946 годзе.

Комментариев нет:

Отправить комментарий